Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.10.2022

Да юбілею класіка ў школьнай бібліятэцы адбылася акцыя “Цукеркі ад Коласа”

Прыгожы паэтычны акорд завяршыў першую навучальную чвэрць у бібліятэцы нашай школы. З нагоды надыходзячага 140-годдзя Якуба Коласа ў апошні вучэбны дзень чвэрці, 28 лістапада, ўсе перапынкі для нашых наведвальнікаў былі не зусім звычайныя- паэтычныя. Праз мэсэнжэр было абвешчана аб акцыі і на перапынках бібліятэка поўнілася знаўцамі роднага літаратурнага слова.

Высокая планка прафесійнага дэкламавання вершаваных радкоў была зададзена выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Ганнай Сяргееўнай Новік. Вучні з задавальненнем бралі прыклад з настаўніцы і імкнуліся адпавядаць высокаму ўзроўню.

Аднымі з першых выказалі жаданне прыняць удзел у акцыі вучні пачатковай школы. 2 “Е” завітаў амаль усім саставам, дзеці з гонарам расказвалі вершы па памяці. Гэта было ўдвая прыемна.

Паэтычны перапынак дазволіў канстатаваць не толькі зацікаўленнасць вучнямі беларускім словам і добры ўзровень літаратурнага маўлення. Дэкламатары прадэманстравалі не абы-якія артыстычныя здольнасці , калі стваралі перад слухачамі коласаўскія паэтычныя вобразы.

Навучэнцы гуртка акцёрскага майстэрства адразу былі прыкметныя ў гэтым плане. Асабліва пасля майстар-класа свайго настаўніка – педагога- арганізатара Вольгі Мікалаеўны Кураш.

Мерапрыемства прадугледжвала не толькі паказальнае дэкламаванне вершаў Я. Коласа, але і пытанні вучням пра жыцце і творчасць айчыннага класіка. QR- коды інтэрактыўнай дапоўненай рэчаіснасці былі вельмі дарэчы.

Арганізаваная акцыя падцвердзіла, што нездарма трэцяя частка выдаваемай вучням дадому літаратуры- гэта беларускамоўныя кнігі. Асалоду пачутай роднай мовы арганічна дапоўнілі салодкія прызы ўсім удзеньнікам паэтычнага перапынку – цукеркі “ад Коласа”.

20.02.2024

День Безопасности в оздоровительном лагере дневного пребывания «Соколёнок»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта