Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.01.2023

Настаўнікі школы ўзгадалі святочныя традыцыі нашых продкаў на калядных вячорках

На парозе Калядаў педагогі сярэдняй школы №1 імя С.І. Грыцаўца са звычайных калег ператварыліся ў “сваякоў” адной дружнай сям’і, якая сабралася разам, каб ушанаваць традыцыі галоўнага свята ў коле года нашых продкаў. Гульнёва-пазнавальную праграму “Запрашаем у нашу хату. Калядныя вячоркі” падрыхтавалі супрацоўнікі Раённага цэнтра рамёстваў з аг. Русіно. Гасцінна, па-беларуску, шчыра і ветліва сустракалі гасцей гаспадыні ў народным убранні, а святочна аздобленая сядзіба стварала атмасферу сапраўднага зімовага цуда. Як вядома, для нашых далёкіх продкаў кожны студзеньскі дзень быў сакральным і атаясамліваўся з наступным годам. ”Калядныя вячоркі” – гэта перыяд назірання за прыкметамі навакольнага асяроддзя, час варажбы і вырабу абярэгаў. Менавіта такую ляльку-абярэг “Калядны анёл” стварылі уласнымі рукамі госці падчас майстар-класу русіноўскіх гаспадынь цёткі Кацярыны і цёткі Галі. Сапраўднае магічнае дзеянне!

Беларускія калядныя традыцыі прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, у некаторых месцах краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца. З цікавасцю слухалі ўдзельнікі сустрэчы расповед вядучых пра гісторыю святкавання галоўнай урачыстасці года. Кожны прысутны дадаваў нешта сваё, асабістае, успамінаючы захаваныя ў памяці з маленства дэталі: народныя прыкметы, рэцэпты святочных пачастункаў. Асабліва цікава было паслухаць, як адрозніваліся традыцыі святкавання ў розных мясцовасцях Беларусі.
Настаўнікі прыемна ўразілі гаспадынь добрым веданнем неабсяжнага фальклорнага багацця, якое часта застаецца па-за межамі школьных прадметных праграм.
Прыказкі, прымаўкі, загадкі, частушкі, дражнілкі, лічылкі, прымхліцы
«сыпаліся» ў незлічонай колькасці. Пад час вячорак гучаў добры беларускі жарт, увогуле было многа смеху.

Вядома, не абышлося без каляднага цуду варажбы і прадказанняў на будучы год! Госці з задавальненнем прымеркавалі на сябе ролі “калядоўшчыкаў”. “Гаспадар” і “гаспадыня”, “шчодра”, “механоша” выказвалі сваю добразычлівасць і віншаванні, распявалі калядныя  песні і выглядалі вельмі арганічна. Маленькі  спектакль з дасціпнай і прывабнай “казой” прыйшоўся усім вельмі даспадобы, а цыганка-
калядоўшчыца павесяліла ды паваражыла “на шчасце” ўсім прысутным.

Сустрэча атрымалася вельмі змястоўнай і цікавай, узбагаціла ўдзельнікаў мудhасцю з багатага калодзежу народных звычаяў і абрадаў. А ўласнаручна змайстраваны калядны анёл абяцаў, што Ражство Хрыстова і Новы год прынясуць здзяйсненне самых запаветных жаданняў.

20.02.2024

День Безопасности в оздоровительном лагере дневного пребывания «Соколёнок»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта