Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.
Мэта: Стварэнне ўмоў для прафесійнага росту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры сродкамі метадычнай работы, удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў праз выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.
Задачы:
1.Разгледзець актуальныя пытанні візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў вучэбных дапаможніках па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый.
2.Забяспечыць якасць правядзення конкурсаў і алімпіяд у навучальнай установе.
3.Абагуліць, апісаць і прадставіць настаўнікамі вопыт педагагічнай дзейнасці стварэння другасных тэкстаў (рэфератаў, канспектаў, тэзісаў, планаў, алгарытмаў і інш.) пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем сродкаў візуалізацыі вучэбнага матэрыялу.
4.Стварыць сучаснае адукацыйнае асяроддзе ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры.
Пасяджэнне 1 ( верасень )
Тэма: Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры на базавым узроўні.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Мэта:стварыць умовы для знаёмства з нарматыўнымі прававымі дакументамі, вучэбна-метадычнымі матэрыяламі, вызначыць асноўныя мэты і задачы ВМА на навучальны год.
Пытанні для абмеркавання:
1.Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе:
абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Руская літаратура» для XI класа;
новыя вучэбныя дапаможнікі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Руская літаратура», асаблівасці працы з імі пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;
эфектыўнасць выкарыстання ў адукацыйным працэсе кампанентаў вучэбна-метадычных комплексаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Руская літаратура»;
адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс: прызначэнне, змест, магчымасці выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
2.Планаванне работы вучэбнана-метадычнага аб’яднання ў 2021/2022 навучальным годзе:
тэндэнцыі развіцця моўнай адукацыі ва ўстановае адукацыі, актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння;
планаванне работы вучэбнана-метадычнага аб’яднання, творчай групы, школы маладога настаўніка на 2021/2022 навучальны год.
3.Інструктыўна-метадычнае пісьмо па выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе, СанПін.
4.Мэты і задачы работы ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры на 2021/2022 навучальны год.
5 Пацвярджэнне тэм па самаадукацыі.
6.Абмеркаванне плану папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры.
7.Абмеркаванне каляндарна-тэматычных планаванняў урокаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры ў 9 і 10 класе.
8..Выпрацоўка рэкамендацый па падрыхтоўцы да вучэбна-практычнай канферэнцыі.
9. Выпрацоўка рэкамендацый у рабоце з адоранымі вучнямі, нематываванымі вучнямі.
Літаратура:
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
- Праграмы па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры.
- Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Руская літаратура» ад 18.06.2010.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі РБ “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Руская літаратура» ў 2021/2022 навучальным годзе” .
- Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З. – Мінск: Дыкта, 2009.- 160 с.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо па выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.
Заданне для практычнай падрыхтоўкі:
- Членам ВМА падрыхтаваць заданні да першага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды ( да 20 кастрычніка).
- Арганізаваць падрыхтоўку вучняў да навукова-практычнай канферэнцыі.
- Арганізаваць факультатыўныя заняткі для вучняў 9 класаў.
Пасяджэнне 2 ( лістапад )
Форма правядзення: тэматычны семінар,круглы стол
Тэма: Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі.
Пытанні для абмеркавання:
1.Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў вучэбных дапаможніках па беларускай мове і літаратуры як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый.( Ясюк М. Э. )
2.Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.( Шчэрба Я. В. )
3.Кагнітыўная візуалізацыя вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты і інш.) як сродак павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.( Шуцьева Ж. С. )
4.Выкарыстанне вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу для арганізацыі самастойнай работы вучняў.( Кораб Н. А. )
5.Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі.
( Бурымская А. У. )
Заданне для практычнай падрыхтоўкі:
- Скласці план работы , падрыхтаваць матэрыял і правесці школьны этап алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры для вучняў 9-10 класаў (лістапад).
- Членам ВМА падрыхтаваць матэрыялы па арганізацыі кагнітыўнай візуалізацыі вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты і інш.)
- Распрацаваць конкурсныя заданні і мерапрыемствы па творчасці Максіма Багдановіча ( да 130-годдзя з дня нараджэння ), Мікалая Аляксеевіча Някрасава ( да 200-годдзя з дня нараджэння ).
Пасяджэнне 3 ( студзень )
Форма правядзення: семінар
Тэма: Сродкі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.
Пытанні для абмеркавання:
1.Выхаваўчы патэнцыял урокаў рускай мовы і літаратуры.
( Іванова А. В. )
2. Выкарыстанне сродкаў і тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі падчас рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па рускай мове і літаратуры.( Кульбей О. Б.)
3.Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока. ( Васілевіч Т. У. )
Заданне для практычнай падрыхтоўкі:
- Распрацаваць элемент урока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі.( Іванова А. В., Васілевіч Т. У.)
- Членам ВМА падрыхтаваць матэрыялы да сакавіка па тэмах самаадукацыі.
- Распрацаваць сістэму ацэнкі даклада на навукова-практычную канферэнцыю. (Шуцьева Ж. С.)
Пасяджэнне 4 ( сакавік )
Форма правядзення: круглы стол
Тэма: Стварэнне і ўдасканаленне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры.
Пытанні для абмеркавання:
1.Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем развіццёвага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.( Шчэрба Я. В. )
2.Візуалізацыя як адзін са сродкаў фарміравання чытацкай пiсьменнасцi вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.
( Ясюк М. Э. )
3.Выкарыстанне інфаграфікі на ўроках беларускай літаратуры пры вывучэнні мастацкіх твораў і біяграфічнага матэрыялу. ( Бурымская А.У )
Заданне для практычнай падрыхтоўкі:
- Падрыхтаваць матэрыялы (распрацоўкі ўрокаў, дыдактычныя матэрыялы) да выставы-прэзентацыі на пасяджэнні МА № 5 ( да 30 мая ).
- Стварэнне другасных тэкстаў (рэфератаў, канспектаў, тэзісаў, планаў, алгарытмаў і інш.) пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем сродкаў візуалізацыі вучэбнага матэрыялу. ( Кораб Н. А., Шуцьева Ж. С. ), пры вывучэнні рускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем сродкаў візуалізацыі вучэбнага матэрыялу. ( Кулік Т. І., Спасюк В. А. )
Пасяджэнне 5 ( май )
Форма правядзення: справаздача
Тэма: Падвядзенне вынікаў работы ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай імовы і літаратуры за 2021/2022 навучальны год. Абагульненне , апісанне і прадстаўленне настаўнікамі эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці.
Пытанні для абмеркавання:
- Падвядзенне вынікаў работы за 2021/2022навучальны год.
- Абмеркаванне задач ВМА на наступны навучальны год.
- Выстава-прэзентацыя метадычных распрацовак настаўнікаў.
- Маніторынг прафесійнай дзейнасці і запытаў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры за 2021-2022 навучальны год.
разгарнуць » / « згарнуць