1)Адклад не ідзе ў лад!
2)Адзін будзе надрывацца,а другі на мураве качацца!
3)Бегла,баялася – кеб не спазніцца,а прыбегла – адна мая спадніца!
4)Будзеш папускацца – век будзеш у дурнях!
5)Гад гада не любіць есці!
6)Дзяцей поўны хорам ,а сам, як малы – і не сорам!
7)Для каго – як печка,а для каго – як лёд.
8)Ды і куры,кажуць, не ўсе рабыя.
9)З’есці ,як маўчаць будзем!
10)З выгляду – галава,не качан…а розуму – як у дзіцяці.
11)Каса на камень найшла!
12)Кеб не выбраць халеру – гарачы не ў меру!
13)Куды ні кінь – клін!
14)Ласы на чужыя каўбасы!
15)Лёгко сказаць,ды – далёка дыбаць!
16)Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!
17)Малы жук ,ды – вялікі гук!
18)На багацце – як муха на агонь!
19)На печ цягнуць павінно!
20)Не вінаваціць нікога – ні чорта,ні бога!
21)Не з хаты, а ў хату.
22)Не ўтыка нос,куды не просяць!
23)Не ўтыка носа, куды не трэба!
24)Пажыве – розуму нажыве!
25)Пражывеш век – гора не паспытаеш!
26)Сорам не дым,гразь можна і выцерці з твару.
27)Спадніца – адна , а штаноў – трое!
28)Старцам жыць, з перцам есці!
29)Сцерпіцца – злюбіцца,мілым будзе.
30)Такога цвету – па ўсяму свету!
31)Тое – сёе шчэ б ухапіла, чым тут тырчаць няміла!
32)То няхай хоць зямля праваліцца, а ён аб’явіцца!
33)Трэба ты нам, стары пень, як учарашні дзень!
34)Трэба яно тут,як сабаку рогі ці карове чобаты!
35)У аднаго густо ,а ў другога – пусто.
36)У аднаго поле на вярсту , а ў другога як баба сядзе,дак спадніца ўсё і закрые.
37)У пустом полі ўсякая трасца расце!
38)У чужое просо не ўтыкай носа!
39)Хлебам не кармі, а дай слова сказаць.
40)Хлебам не кармі пустабрэха , дай яму слова ўтыркнуць!
41)Чаго не ясі ,таго у рот не нясі!
42)Чалавеку рота не залепіш,калі язык свярбіць.
43)Чорта лысага даб’ешся ў яго.
44)Што з воза ўпало,тое прапало!
разгарнуць » / « згарнуць