ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ пад дэвізам "Вясна. Жыццё. Каханне" праходзіць у сярэдняй школе нумар 1.
ПАНЯДЗЕЛАК. Вясёлыя беларускія гульні згуртавалі няўрымслівых пяцікласнікаў. А беларускія мультфільмы, прызналіся дзеці пасля іх прагляду, аказваецца, вельмі цікавыя і крэатыўныя.
АЎТОРАК. Турнір" Знаўцы вясновых свят" сабраў у вялікай актавай зале школы восем каманд шасцікласнікаў. Гэта было цікава, дынамічна і пазнавальна. Пераможцамі сталі каманды "Валошкі" (6"А") і " Пралескі" (6"Б").