29 лютага прайшоў чацвёрты дзень тыдня пачатковых класаў – “Дзень роднай мовы”. Дэвіз дня: “Чытай, думай, размаўляй”. Сярод вучняў пачатковых класаў быў праведзены конкурс малюнкаў “Сцяжынкамі роднага краю”. Для вучняў 3-4 класаў была праведзена гульня “Куфар з заданнямі”. Вучні 1-2-х классаў прынялі актыўны ўдзел у турніры знаўцаў роднай мовы “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”. Заключным этапам прадуктыўнага дня стаў танцавальны батл “Беларусачка” для вучняў 2-х класаў. Выконваючы заданні, вучні далучыліся да духоўных скарбаў народа, у іх абудзілася цікавасць і павага да роднага слова, да беларускай мовы.